Logo Polskiego Radia
Print

Лех Валэнса: Я не агент

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.02.2016 14:10
Былы прэзыдэнт паведаміў, што зьбіраецца абараняць свой гонар у судзе.
Лех ВалэнсаЛех Валэнсаflickr.com/Piotr Drabik

Лідар прафсаюзу «Салідарнасьць» у часы ПНР і пазьнейшы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса абверг паведамленьні пра тое, што быў агентам камуністычных спэцслужбаў пад псэўданімам «Болек».

Паводле палітыка, не існуюць ніякія дакумэнты, якія ён падпісваў, і якія б сьведчылі пра яго супрацу са спэцслужбамі ПНР. Былы прэзыдэнт паведаміў, што зьбіраецца абараняць свой гонар у судзе.

Нагадаем, сёньня было паведамлена, што Лех Валэнса быў сакрэтным супрацоўнікам спэцслужбаў камуністычнай Польшчы. Гэта вынікае з дакумэнтаў, знойдзеных у доме памерлага восеньню генэрала Чэслава Кішчака, які ў часы Польскай Народнай Рэспублікі займаў высокія пасады ў структурах МУС і спэцслужбаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт