Бежанцы ня могуць выехаць з Грэцыі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
26.02.2016 12:05
Грэцыя забараніла прывозіць імігрантаў з выспаў у порт Пірэус, Македонія перакрыла мяжу.
foto: euroislam.pl
Грэцыя пагрузілася ў хаос з-за тысячы мігрантаў, якія ня могуць выехаць з гэтай краіны. Македонія перакрыла мяжу, а ўлады Грэцыі выдалі часовую забарону перавозіць уцекачоў з выспаў у порт Пірэус.
На дарогах з Атэн да мяжы з Македоніяй знаходзяцца тысячы мігрантаў. Частка зь іх спрабуе пешшу дабрацца да пераходнага пункту ў Ідамэні, куды, з-за вельмі напружанай там сытуацыі, не даяжджаюць аўтобусы. Учора грэцка-македонскую мяжу пракрочылі ледзь 150 чалавек, Сёньня мяжа зачыненая, а побач чакаюць амаль 5 тысяч людзей. Запоўніліся ўсе цэнтры для ўцекачоў. Міністар нацыянальнай абароны Грэцыі паабяцаў стварыць у краіне пяць дадатковых лягераў.
Мігранты, якія прыбываюць на грэцкія выспы ня маюць магчымасьці зь іх выехаць. Іх будуць прымаць на паромы, аднак паромы будуць стаяць у партах як мінімум да нядзелі.
На грэцкія выспы кожны дзень прыбывае тры тысячы ўцекачоў.
Сёньня пачынаецца апэрацыя NATO ў Эгейскім моры, каб абмежаваць дзейнасьць кантрабандыстаў і спыніць незаконную міграцыю паміж Турцыяй і Грэцыяй.
яс