Logo Polskiego Radia
Print

Саміт ЭЗ -Турцыя: Анкара падвоіла стаўку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.03.2016 07:32
Туркі хочуць 6 млд эўра й ставяць умовы аб сваім магчымым чалецтве ў Эўразьвязе.
Турэцкі прэм'ер-міністар Ахмэт Давутоглу.Турэцкі прэм'ер-міністар Ахмэт Давутоглу.PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Саміт ЭЗ-Турцыя: Анкара падвоіла стаўку
Учора на саміце ЭЗ-Турцыя Анкара агучыла нечаканыя, больш сур’ёзныя патрабаваньні, якія тычацца супрацы пры вырашэньні міграцыйнага крызысу. Дыпляматы не выключаюць, што перамовы расьцягнуцца на бліжэйшыя некалькі дзён.
Патрабаваньні туркаў датычаць, між іншым, падваеньня фінансавай дапамогі ЭЗ для сырыйскіх уцекачоў у Турцыі да 6 млд эўра да 2018 году, прысьпяшэньня візавай лібэралізацыі й перамоваў аб далучэньні Турцыі да ЭЗ, пачатку перасяленьня сырыйскіх уцекачоў непасрэдна з Турцыі ў ЭЗ.
Узамен Турцыя магла б абавязацца прымаць назад усіх мігрантаў, якія нелегальна перапраўляюцца на грэцкія выспы.
Некаторыя краіны ЭЗ маюць сумневы ў справе новых турэцкіх умоваў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, некалькі эўрапейскіх краін мяркуе, што ўлады ў Анкары за позна прадставілі свае чаканьні. Турэцкі прэм’ер Ахмэт Давутоглу толькі ў панядзелак прадставіў ЭЗ свае прапановы, нягледзячы на тое, што ў мінулы чацьвер у Анкары быў старшыня Рады Эўропы Дональд Туск. Новыя патрабаваньні Турцыі ўскладняюць перамовы.
……

Саміт ЭЗ -Турцыя: Анкара падвоіла стаўку

Учора на саміце ЭЗ -Турцыя Анкара агучыла нечаканыя, больш сур’ёзныя патрабаваньні, якія тычацца супрацы пры вырашэньні міграцыйнага крызысу. Дыпляматы не выключаюць, што перамовы расьцягнуцца на бліжэйшыя некалькі дзён.

Патрабаваньні туркаў датычаць, між іншым, падваеньня фінансавай дапамогі ЭЗ для сырыйскіх уцекачоў у Турцыі да 6 млд эўра да 2018 году, прысьпяшэньня візавай лібэралізацыі й перамоваў аб далучэньні Турцыі да ЭЗ, распачацьця перасяленьня сырыйскіх уцекачоў непасрэдна з Турцыі ў ЭЗ.

Узамен Турцыя магла б абавязацца прымаць назад усіх мігрантаў, якія нелегальна перапраўляюцца на грэцкія выспы. ЭЗ зможа дэпартаваць усіх уцекачоў назад у Турцыю й адмаўляць у транзыце.

“Дні нелегальнай міграцыі ў Эўропу завяршаюцца. Мы з задавальненьнем прынялі новыя адважныя прапановы Турцыі, каб справіцца з крызысам”, - казаў старшыня Рады Эўропы Дональд Туск.

На базе гэтых прапановаў будуць працягвацца працы. Падрабязны плян павінен быць агучаны 17 і 18 траўня.

Усё ж некаторыя краіны ЭЗ маюць сумневы ў справе новых турэцкіх умоваў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, некалькі эўрапейскіх краін мяркуе, што ўлады ў Анкары запозна прадставілі свае чаканьні. Турэцкі прэм’ер Ахмэт Давутоглу толькі ў панядзелак прадставіў ЭЗ свае прапановы, нягледзячы на тое, што ў мінулы чацьвер у Анкары быў старшыня Рады Эўропы Дональд Туск. Новыя патрабаваньні Турцыі ўскладняюць перамовы.

Польская прэм’ер-міністар Бэата Шыдла задаволеная вынікамі саміту.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт