Польшча - адна з найбольш бясьпечных краін сьвету
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
30.04.2016 11:17
МЗС Вялікабрытаніі падрыхтавала сьпіс краін, у якіх грамадзяне іх дзяржавы не павінны баяцца актыўнасьці тэрарыстаў.
Lukas Plewnia/flickr.com
Польшча зьяўляецца адной з найбольш бясьпечных краін сьвету - вынікае са справаздачы Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі. Зьнешнепалітычнае ведамства каралеўства правяло дасьледаваньні пасьля тэрактаў, зьдзейсьненых у Заходняй Эўропе ў мінулым годзе й сёлета. Брытанскія дыпляматы падрыхтавалі сьпіс краін, у якіх грамадзяне іх дзяржавы не павінны баяцца актыўнасьці тэрарыстаў. І сярод найбольш бясьпечных краін ёсьць Польшча.
Акрамя Польшчы, у сьпісе значацца, у прыватнасьці, Партугалія, Мальта, Ліхтэнштэйн, Ісляндыя, Славенія, Багамы, Коста-Рыка, Сэйшэлы, Японія й Фіджы. У сваю чаргу МЗС Вялікабрытаніі рэкамэндуе падданым каралеўства адмовіцца ад паездак у Гішпанію й Францыю - краіны, якія вельмі папулярныя сярод брытанскіх турыстаў.
У выпадку паездкі ў Польшчы МЗС каралеўства раіць зьвяртаць увагу на кішэнныя й вулічныя кражы.
У 2014 годзе Польшчу наведала больш за 650 тыс. брытанскіх турыстаў.
вс