Чубараў: Мы заклікаем ЭЗ увесьці эмбарга на нафту з Расеі
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
09.05.2016 10:13
12 траўня Эўрапарлямэнт мае намер правесьці дэбаты й прыняць рэзалюцыю аб парушэньні правоў крымскіх татараў.
screen shot/radyjo.net
Прадстаўнікі Мэджліса крымскататарскага народа заклікаюць краіны ЭЗ узмацніць санкцыі супраць Расеі, у прыватнасьці разгледзець пытаньне аб часовым эмбарга на расейскую нафту.
Пра гэта ў эфіры hromadske.tv сказаў старшыня Мэджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў.
«На фоне ўзмацненьня рэпрэсіяў супраць крымскіх татараў наша задача - зрабіць так, каб міжнародная супольнасьць схілялася да больш жорсткіх санкцыяў супраць Расеі», - сказаў ён.
Эўрапейскі парлямэнт мае намер правесьці дэбаты й прыняць рэзалюцыю аб парушэньні правоў крымскіх татараў з боку Расеі на сваім пасяджэньні 12 траўня. На парадку дня заплянаваны дэбаты па пытаньнях парушэньняў правоў чалавека, дэмакратыі й вяршэнства права адносна татараў у Крыме.
«Мы заклікаем да адключэньня банкаўскай сыстэмы SWIFT. Я таксама казаў пра тое, каб эўрапейскія краіны разглядалі пытаньне аб магчымым, хоць бы часовым, эмбарга на энерганосьбіты з Расеі, у прыватнасьці на нафту», - паведаміў Чубараў.
Нагадаем, ЭЗ назваў забарону Мэджліса атакай на правы крымскіх татараў.
hromadske.tv/дг