Logo Polskiego Radia
Print

У Праваслаўнай царкве сёньня Радуніца

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.05.2016 09:41
У гэты дзень зьдзяйсьняецца велікоднае памінаньне памерлых, першая малітва за памерлых пасьля Вялікадня.
commons.wikimedia.org/Public Domain

У Праваслаўнай царкве сёньня Радуніца
У гэты дзень зьдзяйсьняецца велікоднае памінаньне памерлых, першая малітва за памерлых пасьля Вялікадня.
У Праваслаўнай царкве сёньня Радуніца (Радаўніца) – пасхальны дзень памінаньня памерлых. Традыцыйна Радуніца адзначаецца на дзясяты дзень пасьля Пасхі, у аўторак другога пасхальнага тыдня.
Па сьведчаньні Сьвяціцеля Іаана Златавуста гэтае сьвята адзначалася яшчэ ў старажытнасьці. Слова Радуніца паходзіць ад слова радасьць, якую прынесла ўсім Уваскрэсеньне Гасподняе. У гэты дзень зьдзяйсьняецца велікоднае памінаньне памерлых, першая малітва за памерлых пасьля Вялікадня. Асаблівасьць гэтай службы ў тым, што да звычайных памінальных малітваў дадаюцца велікодныя сьпевы. Для памінаньня блізкіх вернікі ў храме падаюць запіскі зь іх імёнамі, прыносяць прадукты на «канун» – падсьвечнік у форме стала, які стаіць перад Расьпяцьцем. Сьвечкі ставяцца на яго з малітвай аб спачыне блізкіх.
Сьвятары адзначаюць, што народныя традыцыі, зьвязаныя са сьвятам Радуніцы, як трапеза на магілах сваякоў, не павінны быць на першым месцы. Галоўнай павінна быць малітва за душы памерлых. Царква таксама крытычна ставіцца да своеасаблівай «традыцыі» расьпіваньня алькаголю.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт