Барак Абама наведаў Хірасіму
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.05.2016 13:01
Перад Паркам міру амэрыканскага прэзыдэнта сустрэлі пратэстоўцы.
Photo: PAP/EPA/KIMIMASA MAYAMA / POOL
Барак Абама стаў першым дзеючым прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі, які наведаў Хірасіму. Сёньня амэрыканскі прэзыдэнт усклаў кветкі да помніка ахвярам атамнай бомбы. У цырымоніі ў Парку міру прысутнічалі, між іншым, 5 жыхароў Хірасімы, якія выжылі ядзерную атаку на горад.
Улады Злучаных Штатаў Амэрыкі й Японіі спадзяюцца, што візыт амэрыканскага прэзыдэнта ў Хірасіме адкрые новы пэрыяд у адносінах паміж дзьвюма краінамі.
„Мы прыбылі сюды, каб аплакаць загінулых”, - сказаў Барак Абама ў Хірасіме.
Перад уваходам у Парк міру сабраліся пратэстоўцы, якія патрабавалі, каб прэзыдэнт ЗША папрасіў у японцаў прабачэньня. Аднак Белы дом ужо раней папярэдзіў, што гэткага жэсту ня трэба спадзявацца.
аз