Канцэрты беларускіх гуртоў у Варшаве
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
29.05.2016 10:58
Квіткі былі распрададзеныя за некалькі тыдняў да канцэрту.
Foto: www.vk.com
У суботу ў варшаўскім клюбе Proxima прайшоў канцэрт беларускіх гуртоў Brutto & Lyapis і Dzieciuki.
Квіткі былі распрададзеныя за некалькі тыдняў да канцэрту. На імпрэзу, па інфармацыі арганізатараў, прыйшло каля тысячы чалавек. У клюбе Proxima не было вольнага месца. Акрамя беларусаў прыйшлі ўкраінцы і палякі.
Бясплатная віза шэнген на чатыры дні выдавалася гледачам, якія набылі квіток на канцэрт «Bruttо & Lyapis feet Dzieciuki» у Беларусі праз сыстэму kvitki.by.
- Калектыву вельмі спадабаўся экспэрымэнт з «Ляпісаўскім» рэпэртуарам, які Brutto апрабавалі ў Кіеве і Беластоку – там музыкі адыгралі цэлае аддзяленьне з 11 хітоў «Ляпісаў», – распавялі арганізатары перад канцэртам.
Charter’97/нг