Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адбываецца фэстываль старых кампутараў і гульняў (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.06.2016 16:00
Фэстываль «Pixel Heaven» мае сэнтымэнтальны характар (прышпільнае відэа).
www.komputerswiat.pl

У Варшаве адбываецца фэстываль старых кампутараў і кампутарных гульняў «Pixel Heaven».

Мерапрыемства праходзіць у польскай сталіцы чацьвёрты па ліку раз.
Фэстываль мае сэнтымэнтальны характар і накіраваны перш за ўсё да тых людзей, якія яшчэ памятаюць 8- і 16-байтавыя кампутары, папулярныя ў Польшчы ў 1980-90-х гадах.

Акрамя таго, што можна ўбачыць рэтра тэхніку, можна таксама пагуляць у старую кампутарную гульню ды паказаць сваім дзецям, як некалі выглядала кампутарная тэхніка.

Фэстываль «Pixel Heaven» закончыцца вечарам у нядзелю, 5 чэрвеня.

вс

Увага! На першым роліку зьверху аголеныя дзяўчаты!


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт