Палякі лічаць страты пасьля навальніцаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        18.06.2016 10:25
                    
                                 
                
                
                    Загінулі 4 чалавекі, параненыя 28, у тым ліку пяць пажарнікаў.
                
                
                    
                         Photo: PAP/Grzegorz Michałowski
Photo: PAP/Grzegorz Michałowski
                     
                
                
                
               
                
                          У выніку ўчарашніх бураў польскія пажарнікі выяжджалі па выкліках 11 633 разы. Над многімі рэгіёнамі Польшчы прайшлі навальніцы зь ліўнямі й моцным ветрам ды нават градам. Загінулі 4 чалавекі, параненыя 28, у тым ліку пяць пажарнікаў.
Хуткасьць ветру дасягала 100 км/г. Найбольшыя страты былі зафіксаваныя ў Мазавецкім, Сылезкім і Вармінска-Мазурскім ваяводзтвах, паведаміў прэс-сакратар Пажарнай службы Павал Фронтчак (Paweł Frątczak).
У Мазавецкім ваяводзтве пажарнікі выяжджалі больш за 3 тысячы разоў. Паламаныя дрэвы блякавалі вуліцы й чыгуначныя шляхі. Моцны вецер зрываў і зьнішчаў дахі ды заліваў падвалы будынкаў. Агулам пашкоджаныя былі 766 будынкаў, у тым ліку больш за 400 дамоў.
У выніку стыхіі адзін чалавек загінуў у машыне, на якую ўпала дрэва, дзьве ахвяры - гэта будаўнікі, на якіх вецер абрынуў фрагмэнт недабудаванай сьцяны будынку, і яшчэ адна - гэта апэратар будаўнічага крана.
Агулам па ўсяе Польшчы ўдзел у ліквідацыі наступстваў стыхіі прымала больш за 48,5 тысяч пажарнікаў.
аз