Logo Polskiego Radia
Print

Газапорт у Сьвінавуйсьці носіць імя Леха Качыньскага (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.06.2016 15:37
Ва ўрачыстасьці прысутнічалі прэзыдэнт Анджэй Дуда й прэм'ер Бэата Шыдла.
Photo:PAP/Marcin Bielecki

Зь сёньняшняга дня тэрмінал звадкаванага газу ў горадзе Сьвінавуйсьце на ўзьбярэжжы Балтыкі носіць імя былога прэзыдэнта Леха Качыньскага. Цырымонія супала зь першай камэрцыйнай пастаўкай сыравіны ў польскі газапорт.

Газ даставіў танкер „Аль-Нуаман”, які ўжо раней удзельнічаў у тэхналягічным запуску тэрмінау ў Сьвінaвуйсьце. Катарскае судна мае 315 мэтраў даўжыні й 50 мэтраў шырыні. Яно даставіла больш за 200 тысяч кубамэтраў звадкаванага газу. Пасьля рэгазіфікацыі, то бок замене вадкасьці ў газ, гэта дасьць каля 120 мільёнаў кубамэтраў "блакітнага паліва". Разгрузка сыравіны працягнецца каля сутак.

/

Магутнасьць тэрмінала ў гадавым маштабе складае 5 мільярдаў кубічных мэтраў газу. Гэта траціна штогадовага польскага попыту на гэтую сыравіну.

Апэратар газапорту, кампанія „Gaz-System” запэўнівае, што дзякуючы намаганьням былога прэзыдэнта Леха Качыньскага пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва газавага тэрмінала ў Сьвінавуйсьці.

/

Ва ўрачыстасьці наданьня імя газапорту прысутнічалі прэзыдэнт Анджэй Дуда, прэм'ер Бэата Шыдла й лідар кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.

Лех Качыньскі быў прэзыдэнтам Польшчы з 2005 да 2010 году. Ён загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году.

ФОТА: PAP/Marcin Bielecki

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт