Польскае МЗС і грамадзтва асудзілі словы С. Алексіевіч
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.07.2016 09:39
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі сказала, што палякі найгорш за ўсіх ставіліся да габрэяў.
Сьвятлана Алексіевічradyjo.net
Польскае МЗС і грамадзтва асудзілі словы С. Алексіевіч
“Ведаеце, што Польшча рабіла з габрэямі? Адзін з маіх знаёмых польскіх журналістаў напісаў, што палякі рабілі з габрэямі. Палякі найгорш за ўсіх ставіліся да габрэяў. Ксяндзы на казаньнях казалі напрамую: забій габрэя”, - так Сьвятлана Алексіевіч казала падчас сустрэчы ў Нью-Ёрку.
Пазыцыю ў гэтай справе заняло польскае МЗС, якое напісала: “Такога тыпу словы ня маюць пацьверджаньня ў фактах і зьяўляюцца надзвычай несправядлівымі, а таксама крыўднымі для польскага народу. Мы б хацелі нагадаць, што падчас ІІ сусьветнай вайны пакараньнем для тысяч палякаў з боку акупацыйных нямецкіх уладаў была кара сьмерці, у тым ліку для польскіх геройскіх сьвятароў, якія ратавалі габрэяў”.
Адкрыты ліст з пратэстам да беларускай нобэлеўскай ляўрэаткі вышле таксама Фундацыя Рэдута добрага імя – Польская ліга супраць паклёпу, якая займаецца абвяржэньнем несапраўднай інфармацыі пра гісторыю Польшчы, асабліва з Пэрыяду ІІ сусьветнай вайны.
Пра выказваньне Сьвятланы Алексіевіч стала вядома ад удзельнікаў сустрэчы з пісьменьніцай.
“Ведаеце, што Польшча рабіла з габрэямі? Адзін з маіх знаёмых польскіх журналістаў напісаў, што палякі рабілі з габрэямі. Палякі найгорш за ўсіх ставіліся да габрэяў. Ксяндзы на казаньнях казалі напрамую: забій габрэя”, - так Сьвятлана Алексіевіч казала падчас сустрэчы ў Нью-Ёрку.
Пазыцыю ў гэтай справе заняло польскае МЗС, якое напісала: “Такога тыпу словы ня маюць пацьверджаньня ў фактах і зьяўляюцца надзвычай несправядлівымі, а таксама крыўднымі для польскага народу. Мы б хацелі нагадаць, што падчас ІІ сусьветнай вайны пакараньнем для тысяч палякаў з боку акупацыйных нямецкіх уладаў была кара сьмерці, у тым ліку для польскіх геройскіх сьвятароў, якія ратавалі габрэяў”.
Адкрыты ліст з пратэстам да беларускай нобэлеўскай ляўрэаткі вышле таксама Фундацыя Рэдута добрага імя – Польская ліга супраць паклёпу, якая займаецца абвяржэньнем несапраўднай інфармацыі пра гісторыю Польшчы, асабліва з Пэрыяду ІІ сусьветнай вайны. Пра выказваньне Сьвятланы Алексіевіч стала вядома ад удзельнікаў сустрэчы з пісьменьніцай.
ав