Logo Polskiego Radia
Print

Саміт NATO: Польшча перакіне роту ваеннаслужачых у Летуву

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.07.2016 06:02
У сваю чаргу ў Польшчу 150 жаўнераў і афіцэраў вышле Вялікабрытанія.
Жаўнеры Войска ПольскагаЖаўнеры Войска Польскагаwww.flickr.com/Piotr Drabik

NATO разьмесьціць 4 батальёны на тэрыторыі Польшчы і ў краінах Балтыі. Такое рашэньне было прынятае на саміце альянса, які адбываецца ў Варшаве. Пра пастанову пакту аб’явіў генэральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнбэрг (Jens Stoltenberg). Паводле Паўночнаатлянтычнага альянсу, прынятае ў Варшаве рашэньне зьяўляецца адказам на «агрэсіўныя паводзіны Расеі».

Батальёны будуць мець шматнацыянальны характар, хоць за кожнай краінай замацаваны іншы член пакту. І так, за батальён у Латвіі будзе адказваць Канада, Летуве – Нямеччына, Эстоніі – Вялікабрытаніі, а ў Польшчы – ЗША.

Акрамя шматнацыянальнага батальёну, у Польшчу дадаткова 150 ваеннаслужачых перакіне Вялікабрытанія, у сваю чаргу палякі накіруюць у Летуву роту сваіх жаўнераў і афіцэраў.

У суме на гэтак званым «усходнім флянгу» NATO будзе дыслакавацца каля 4 тыс. ваеннаслужачых з розных краін.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт