Logo Polskiego Radia
Print

У аэрапорце "Менск" аварыйна прызямліўся самалёт Амстэрдам-Ганконг

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.07.2016 07:03
З-за аварыйнай пасадкі самалёт авіякампаніі "Белавія" з Адэсы прызямліўся не ў сталіцы, а ў Гомелі.
Самалёт Airbus A340-313X авіякампаніі Cathay Pacific (Ганконг)Самалёт Airbus A340-313X авіякампаніі Cathay Pacific (Ганконг)www.flickr.com/Kurush Pawar

У Нацыянальным аэрапорце "Менск" аварыйна прызямліўся самалёт авіякампаніі Сathay Pacific, які выконваў рэйс Амстэрдам-Ганконг. У прэс-цэнтры аэрапорта сказалі пра нейкія "тэхнічныя прычыны" здарэньня. Адзначаецца, што на працу аэрапорта здарэньне не паўплывала й затрымак з вылетамі не было.

Аднак з-за аварыйнай пасадкі машыны з Амстэрдама самалёт авіякампаніі "Белавія" з Адэсы прызямліўся не ў сталіцы, а ў Гомелі.

эўрарадыё/белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт