У Турцыі правалілася спроба ваеннага перавароту
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.07.2016 07:12
Колькасьць загінулых у выніку мецяжа складае больш за 260 чалавек, раненьні атрымалі 1154 чалавекі.
PAP/EPA/TOLGA BOZOGLU
Ноччу зь пятніцы на суботу ў Турцыі была прадпрынятая спроба ваеннага перавароту.
Мяцежнікі захапілі шэраг важных абʼектаў у краіне, у прыватнасьці, аэрапорт у Стамбуле й будынак тэлебачаньня. Прэзыдэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган заклікаў туркаў выйсьці на вуліцы ў знак пратэсту. Пасьля выхаду грамадзян у Анкары й Стамбуле спроба перавароту захлябнулася.
У Анкары й Стамбуле амаль цэлую ноч было чуваць стрэлы, на вуліцы былі выведзеныя танкі, а над гарадамі лётала ваенная авіяцыя. Паведамляецца пра некалькі зьбітых верталётаў.
Колькасьць загінулых у выніку мяцяжу складае, паводле апошніх дадзеных, больш за 260 чалавек, раненьні атрымалі 1154 чалавекі.
Недзе ў сярэдзіне ночы было вядома, што перамога знаходзіцца па баку сілаў, ляяльных да ўрада й прэзыдэнта Эрдагана. Ён сам а 4.00 ночы паводле мясцовага часу прызямліўся ў аэрапорце Стамбула, над якім удалося ўзяць кантроль урадавым сілам, і выступіў з прамовай.
вс