Logo Polskiego Radia
Print

Кітайцы хочуць купіць польскі інтэрнэт-аўкцыён

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.07.2016 09:21
Польскім інтэрнэт-аўкцыёнам зацікаўлена кампанія „Alibaba” - кітайскі гігант па продажу он-лайн.
Photo: pixabay.com

Найбуйнейшая кітайская кампанія па продажу он-лайн „Alibaba” зацікаўленая ў набыцьці найбуйнейшага польскага інтэрнэт-аўкцыёну „Allegro”.

„Alibaba Group” зьяўляецца лідарам на кітайскім рынку продажу он-лайн. Кампанію ў 1999 годзе заснаваў Джэк Ма, які дзякуючы гэтаму праекту стаў адным з самых багатых кітайцаў.

У цяперашні час „Alibaba” адказвае за 80% продажу ў кітайскім інтэрнэце, а кошт кампаніі ацэньваецца прыкладна ў 200 мільярдаў даляраў ЗША.

Пра жаданьне набыць „Allegro” пішуць кітайскія СМІ са спасылкай на паведамленьне агенцтва „Reuters”. На дадзены момант прадстаўнікі абедзьвюх кампаніяў афіцыйна не выказваліся па гэтай справе, хоць падобныя чуткі ў прэсе зьяўляліся таксама раней.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт