Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прэтэндуе на пазыцыю пасярэдніка паміж Менскам і ЭЗ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.08.2016 15:08
Пра гэта заявіў віцэ-старшыня польскага Сэйму Рышард Тарлецкі, які знаходзіцца з візытым у Менску.
Скрыншот на CTV


«Польшча хацела бы ў пэўным сэнсе быць пасярэднікам у больш сьціслай супрацы паміж Беларусьсю й Эўразьвязам», – заявіў у Менску віцэ-старшыня польскага Сэйму Рышард Тарлецкі. Польская дэлегацыя знаходзіцца з трохдзённым візытам у Беларусі.

«Мы прынялі рашэньне ўзмацніць нашы адносіны, паколькі нас многае аб’ядновае – гісторыя, культура й нават мовы», – казаў польскі палітык. Рышард Тарлецкі дадаў, што «пазыцыя Беларусі зьяўляецца важнай і ў Эўразьвязе зацікаўленыя тым, каб яна ўдзельнічала ў прыманьні пэўных рашэньняў у Эўропе».

Віцэ-маршалак Сэйму паінфармаваў, што польскія назіральнікі будуць сачыць за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі, якія будуць праходзіць у наступным месяцы. «Мы чакаем, што выбары будуць празрыстыя й сумленныя», – дадаў Тарлецкі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт