Logo Polskiego Radia
Print

Пілёт уляцеў у адну зь сямі забароненых зонаў ля Кракава

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.08.2016 09:21
У такой сытуацыі ўмяшацца былі прымушаныя польскія зьнішчальнікі Ф-16.
wikimedia.orgwikimedia.orgPhoto: wikimedia.org

Чэнстахоўская пракуратура абвінаваціла пілёта расейскага спартовага самалёта „Экстра 330” у парушэньні Авіяцыйнага права. Расеец парушыў адну з забароненых зонаў, усталяваных Польшчай у сувязі з Сусьветнымі днямі моладзі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Чэнстахоўскай пракуратуры Тамаш Азімэк (Tomasz Ozimek).

Інцыдэнт адбыўся 29 ліпеня. Самалёт уляцеў у адну зь сямі забароненых зонаў, а пілёт не адказваў на заклікі па радыё. У такой сытуацыі ўмяшацца былі прымушаныя польскія зьнішчальнікі Ф-16 з авіябазы ў Ласку, якія перахапілі самалёт і прымусілі прызямліцца на лётнішчы ў Радаме.

Аказалася, што самалётам ляцеў расеец, які накіроўваўся з Чэхіі ў Радам на авіяконкурс. Пілёта дапыталі. Ён афіцыйна не прызнаў сваёй віны, а яго паказаньні сьведчаць аб тым, што разумее значэньне зьдзейсьненага парушэньня. Адначасова абвінавачаны сам запрапанаваў пакараньне ў выглядзе штрафу памерам у 9 тысяч злотых.

Злачынства, у якім абвінавачваюць расейца, караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін да 5 гадоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт