Logo Polskiego Radia
Print

У Браціславе сустрэнуцца міністры эканамікі й фінансаў зоны эўра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2016 14:10
Гаспадаром сустрэчы зьяўляецца Славаччына, якая цяпер старшынствуе ў ЭЗ.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У пятніцу ў Браціславе пачнецца двухдзённая неафіцыйная сустрэча міністраў эканoмікі й фінансаў зоны эўра. Ейныя галоўныя тэмы: міграцыя, брэксіт і бясьпека.

Гаспадаром сустрэчы зьяўляецца Славаччына, якая цяпер старшынствуе ў Эўразьвязе. Паводле славацкага міністра фінансаў Пэтэра Кажыміра (Peter Каžімíр), мэта сустрэчы – зрабіць высновы з памылак і стварыць інструмэнты, якія павінны дапамагчы пазьбегнуць або, па меншай меры, мінімалізаваць патэнцыйныя крызысы ў будучыні.

У першы дзень сустрэчы, заплянаваныя дэбаты на тэму будучай эканамічнай стратэгіі Эўразьвязу. Міністры ацэняць, ці цяперашняя стратэгія дастаткова для такіх выклікаў, як брэксіт, міграцыя й бясьпека.

У суботу, галоўнай тэмай стануць падатковыя пытаньні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт