Logo Polskiego Radia
Print

„LOT” плянуе павелічэньне флёту й колькасьці напрамкаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2016 15:17
Кіраўнік „LOT” прэзэнтаваў новую стратэгію разьвіцьця нацыянальных авіялініяў.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

25 новых самалётаў, 400 дадатковых пілётаў і новыя напрамкі – гэткую стратэгію разьвіцьця плянуе ажыцьцявіць польскі нацыянальны авіяперавозчык „LOT”. Як заявіў кіраўнік кампаніі Рафал Мільчарскі (Rafał Milczarski), з 2020 году „LOT” хоча перавозіць 10 мільёнаў пасажыраў у год.

Да гэтага часу доля авіякампаніі ў рынку перавозак пасажыраў у Польшчы павінна вырасьці з 19 да 25%. Рафал Мільчарскі падкрэсьліў, што кампанія мае адну галоўную мэту.

Рафал Мільчарскі: Я хацеў бы, каб „LOT” быў удвая большай кампаніяў. Справа зводзіцца ня толькі да лічбаў, але, перш за ўсё, да пастаяннай прыбытковай дзейнасьці польскіх авіялініяў.

Рафал Мільчарскі дадаў, што кампанія фінансуе набыцьцё новых самалётаў. „LOT” плянуе пашырыць сетку спалучэньняў з краінамі Азіі, а таксама Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкаў.

З пачатаку студзеня нацыянальны авіяперавозчык запусьціў 23 новыя спалучэньні, у тым ліку, прамое спалучэньне з Токіё.

У наступным годзе „LOT” чакае пастаўкі двух новых машынаў „Boeing Dreamliner”. Праз 4 гады кампанія плянуе мець 16 гэткіх самалётаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт