Logo Polskiego Radia
Print

У Нью-Ёрку афіцыйна адкрылася 71-я сэсія Генэральнай Асамблеі ААН

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2016 08:02
У ходзе сэсіі будзе абраны новы генэральны сакратар ААН, які заменіць на пасадзе Пан Гі Муна.
Заля Генэральнай Асамблеі ААНЗаля Генэральнай Асамблеі ААНcommons.wikimedia.org/Benutzer:Eborutta/CC BY-SA 3.0

У ноч на сераду ў Нью-Ёрку афіцыйна адкрылася 71-я сэсія Генэральнай Асамблеі ААН. Старшынства ў галоўным дарадчым органе сусьветнай арганізацыі прыняў пастаянны прадстаўнік Фіджы Пітэр Томсан. У ходзе цяперашняй сэсіі ГА будзе абраны новы генэральны сакратар ААН, які з 1 студзеня 2017 года заменіць на пасадзе Пан Гі Муна.

На працягу года на разгляд чарговай сэсіі ГА ААН будзе вынесена 170 пытаньняў па максымальна шырокаму колу тэмаў. У парадак дня ўнесены праблемы разьвіцьця краін Афрыкі, каардынацыі намаганьняў па аказаньні гуманітарнай дапамогі, садзейнічаньня правасудзьдзя й разьвіцьця міжнароднага права. У блёку пытаньняў па падтрымцы міжнароднага міру й бясьпекі будзе абмяркоўвацца становішча на Блізкім Усходзе, пытаньне аб Палестыне, становішча ў Афганістане, кіпрскае пытаньне, сытуацыя ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга й шэраг іншых.

Таксама будзе ісьці праца па пытаньнях кантролю над наркотыкамі, барацьбы зь міжнародным тэрарызмам, фінансаваньня міратворчых апэрацый.

Праз тыдзень пасьля адкрыцьця сэсіі адкрываецца агульнапалітычная дыскусія, у якой традыцыйна прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаў, урадаў і зьнешнепалітычных ведамстваў. У гэтым годзе дыскусія пройдзе з 20 па 26 верасьня.

паводле naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт