9-гадовы паляк стаў студэнтам палітэхнічнага ўнівэрсытэту
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.09.2016 11:07
Ён з раньняга дзяцінства праяўляў надзвычайныя здольнасьці: ва ўзросьце 1,5 года ён гаварыў поўнымі сказамі.
Каміль Вроньскіscreen you tube
9-гадовы Каміль Вроньскі з горада Люблін стаў студэнтам Люблінскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту. Самы малады студэнт ВНУ будзе вучыцца на факультэце мэхатронікі. Хлопчык выйграў конкурс унівэрсытэту й самастойна пабудаваў робат. Паралельна вундэркінд будзе вучыцца ў нармальнай школе. Вучобу ў ВНУ бацькам хлопчыка рэкамэндавала псыхалягічна-пэдагагічная кансультацыя.
Каміль будзе вучыцца ў ВНУ паводле індывідуальнага курсу. Пакуль што хлопчык будзе на занятках адзін, без старэйшых студэнтаў.
Каміль з раньняга дзяцінства праяўляў надзвычайныя здольнасьці. Ва ўзросьце 1,5 года ён гаварыў поўнымі сказамі, а маючы 4 гады прыняў удзел у конкурсе для канструктараў-аматараў і яго выйграў.
вс