Logo Polskiego Radia
Print

Шторм на Балтыйскім моры нішчыць пірс у Сопаце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.10.2016 17:45
Страты пакуль цяжка дакладна ацаніць, але яны могуць скласьці дзясяткі тысяч злотых.
Photo: PAP/Adam Warżawa

На поўначы Польшчы па-ранейшаму дзьме парывісты вецер. У курортных гарадах Гданьск і Сопат на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора для наведвальнікаў былі закрытыя ўсе паркі й могілкі. Таксама закрыты доступ на пірс, паколькі моцны шторм пагражае бясьпецы людзей.

Высокія хвалі пашкодзілі ніжні паверх вядомага марскога прамэнада ў Сопаце, дзе прышвартаваліся адзінкі Гданьскага марскога параходства.

Адміністратары пірса прызнаюць, што яны не пасьпелі падрыхтавацца да настолькі раптоўнай зьмены надвор’я.

„Пра зьмену надвор’я мы даведаліся тры дні таму, тым часам на пасьлясэзонны дэмантаж ніжніх паверхаў пірса трэба тыдня”, - сказаў адміністратар Марцін Кульвас (Marcin Kulwas).

Пакуль што кошт пашкоджаньняў пірса ў Сопаце цяжка акрэсьліць, але яны могуць дасягнуць дзесяткаў тысяч злотых.

Нагадаем, сопацкі пірс зьяўляецца помнікам гісторыі й архітэктуры. Гэта найдаўжэйшы драўляны пірс у Эўропе.

Паводле мэтэаролягаў, моцны вецер хуткасьцю больш за 100 км/г будзе ўтрымлівацца на ўзьбярэжжы Балтыкі да чацьвярга.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт