У верасьні ў Польшчы назіралася дэфляцыя
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.10.2016 08:27
Агульны ўзровень цэнаў у мінулым месяцы быў на 0,5% ніжэйшы чым у мінулым годзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
У верасьні ў Польшчы назіралася дэфляцыя. Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне паведаміла пра тое, што агульны ўзровень цэнаў у мінулым месяцы быў на 0,5% ніжэйшы чым у мінулым годзе. Апрача таго цэны ў верасьні засталiся на ўзроўні, які адзначаўся ў жніўні гэтага году.
У параўнаньні зь верасьнем мінулага году сёлета найбольш вырасьлі цэны ў рэстаранах і гасьцініцах (на 1,7%), а таксама кошт адукацыі (0,9 %). Апрача таго, павысіліся цэны на алькаголь і тытунь (0,6 %), на прадукты харчаваньня й безалькагольныя напоі (0,4%).
Таньнейшыя чым год таму былі, сярод іншага, адзеньне й абутак (на 4,9%), транспарт і паліва (2,5%).
аз