Logo Polskiego Radia
Print

84% палякаў выказваюцца за паніжэньне пэнсійнага ўзросту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2016 15:15
89% лічаць, што права на пэнсію павінна вынікаць у першую чаргу са стажу працы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

84% палякаў выказваюцца за зьніжэньне пэнсійнага ўзросту да 60 гадоў для жанчынаў і 65 гадоў для мужчынаў. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, паведзенага Цэнтрам апытаньня грамадзкай думкі. Супраць паніжэньня ўзросту выхаду на пэнсію выказваюцца 12% рэспандэнтаў.

Паводле 89% апытаных, права выхаду на пэнсію павінна залежаць у першую чаргу ад стажу працы. Чарговыя крытэры, якія называюць рэспандэнты - гэта ўзрост (74%) і пол (72%). Калі рэспандэнты павінны былі назваць толькі адзін крытэр, найчасьцей выбіралі стаж працы – 46%.

У той жа час больш за 3/4 палякаў лічаць, што пэнсіянэры павінны мець магчымасьць падпрацоўваць. 37% рэспандэнтаў заявілі, што яны не хацелі б паніжэньня пэнсійнага ўзрост, калі б гэта азначала забарону на працу на пэнсіі. У два разы больш (72%) рэспандэнтаў не хацела б зьменаў, калі б яны азначалі павелічэньне падаткаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт