Паляк узначаліць Камітэт сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.10.2016 09:44
Прафэсар Яцэк Пурхля спэцыялізуецца ў пытаньнях, якія тычацца культурнай спадчыны.
Photo: Mouagip/pl.wikipedia.org/CC
Прафэсар Яцэк Пурхля (Jacek Purchla) абраны старшынём Камітэту сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Такім чынам было вырашана падчас сэсіі арганізацыі ў Парыжы.
Яцэк Пурхля спэцыялізуецца на пытаньнях, якія тычацца культурнай спадчыны. Ён зьяўляецца дырэктарам Міжнароднага цэнтра культуры й старшынём Польскага камітэту ЮНЭСКА.
41. сэсія Камітэту сусьветнай спадчыны адбудзецца ў Кракаве 2-12 ліпеня. Паляк будзе выконваць функцыю старшыні да канца сэсіі ў Кракаве.
Камітэт сусьветнай спадчыны зьяўляецца прэстыжным форумам, які складаецца з прадстаўнікоў 21 краіны, адабранай зь ліку 192, якія падпісалі Канвэнцыю аб сусьветнай спадчыне.
аз