Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы за кастрычнік дэфляцыя склала 0,2%

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.11.2016 16:32
У кастрычніку найбольш упалі цэны на абутак, вопратку, электраэнэргію ды выдаткі, зьвязаныя з аховай здароўя.
pixabay.com/Public Domain CC0

У кастрычніку бягучага года ў Польшчы назіралася дэфляцыя. Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне краіны паведаміла, што ў дзясятым месяцы году цэны ўпалі на 0,2% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2015 года. Акрамя таго, цэны на тавары ў кастрычніку былі на 0,5% меншыя ў параўнаньні зь верасьнем 2016 года.

У кастрычніку найбольш упалі цэны на абутак, вопратку, электраэнэргію ды выдаткі, зьвязаныя з аховай здароўя.

Дэфляцыя (ад па-латыні: deflatio – здзьмухваньне) – павышэньне пакупніцкай здольнасьці мясцовай валюты, што выяўляецца ў зьніжэньні індэксу коштаў. Па сутнасьці, дэфляцыя – гэта інфляцыя з адмоўнымі тэмпамі росту коштаў. Аднак па шэрагу чыньнікаў расцэньваецца як меней спрыяльны фактар чым інфляцыя.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт