Logo Polskiego Radia
Print

Саюз палякаў Беларусі просіць Варшаву заступіцца за памяць жаўнераў АК

Czwórka
Alaksandar Papko 24.11.2016 01:32
Арганізацыя папрасіла МЗС Польшчы «прыняць рашучыя меры» ў сувязі з ачарненьнем партызанаў Арміі Краёвай у фільме й падручніку гісторыі.
Die inoffizielle Flagge der Polnischen Heimatarmee mit der sogenannten KotwicaDie inoffizielle Flagge der Polnischen Heimatarmee mit der sogenannten KotwicaFoto: pl.wikipedia.org/Bastianow (Bastian)/CC BY-SA 2.5

Непрызнаны беларускімі ўладамі Саюз палякаў Беларусі зьвярнуўся ў Міністэрства замежных справаў Польшчы з просьбай адрэагаваць на інфармацыю, пададзеную ў беларускім падручніку гісторыі, якая ачарняе жаўнераў Арміі Краёвай, а таксама адрэагаваць на здымкі фільма, які прадстаўляе польскіх партызанаў часоў Другой сусьветнай вайны ў скажоным сьвятле.

«Мы зьвяртаемся да вас у сувязі са скандальнай сытуацыяй, якая прыніжае гонар жаўнераў Арміі Краёвай», – напісалі лідары СПБ у лісьце да міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага. Сябры Саюзу палякаў Беларусі папрасілі шэфа польскай дыпляматыі «прыняць рашучыя меры». Пра зварот у міністэрства замежных справаў Польшчы паведаміў партал Саюзу палякаў Беларусі Znadniemna.pl.

Аўтары ліста – старшыня СПБ Мечыслаў Яськевіч, Анжаліка Борыс і старшыня Асацыяцыі жаўнераў Арміі Краёвай у Беларусі Вераніка Сэбасьцьяновіч – выказалі сваё абурэньне падручнікам «Гісторыя Беларусі 1917-1945» аўтарства Яўгена Новіка, у якім сьцьвярджаецца, што партызаны Арміі Краёвай займаліся не барацьбой з акупантамі, а тэрорам супраць мірнага насельніцтва. Акрамя таго СПБ просіць Міністэрства замежных справаў Польшчы адрэагаваць на здымкі фільму «Сьляды на вадзе», прысьвечанага 100-годзьдзю беларускай міліцыі. У гэтым фільме героі польскага падпольля на Гарадзеншчыне прадстаўленыя як злачынцы – пішуць аўтары звароту.

ап/IAR/pap

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт