Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда: Грамадзкі дыялёг неабходны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.11.2016 08:11
Прэзыдэнт быў госьцем 28-га Нацыянальнага зьезду дэлегатаў прафсаюзу „Салідарнасьць”.
PAP/Marcin Bednarski

Прэзыдэнт Анджэй Дуда выказваецца за працяг грамадзкага дыялёгу. Пра гэта ён казаў падчас 28-га Нацыянальнага зьезду дэлегатаў прафсаюзу „Салідарнасьць” у Плоцку (Płock).

Кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсьліў, што ў краіне грамадзкай справядлівасьці й грамадзкай рынкавай эканомікі дыялёг мае фундамэнтальнае значэньне.

Прэзыдэнт таксама выказаў упэўненасьць у тым, што пагадненьне, якое ён заключыў з прафсаюзамі яшчэ падчас выбарчай кампаніі, будзе рэалізаванае.

Ён нагадаў, што часткай гэтага пагадненьня быў законапраект ягонага аўтарства аб паніжэньні пэнсійнага ўзросту, які на мінулым тыдні прыняў парлямэнт.

„Я спадзяюся, што ўрад прэм'ер Бэаты Шыдла й парлямэнцкая большасьць будуць працягваць гэтую тэндэнцыю”, - сказаў Анджэй Дуда.

Ён падзякаваў таксама прафсаюзу „Салідарнасьць” за падтрымку, аказаную яму й партыі „Права й справядлівасьць” падчас леташніх выбараў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт