Мадрыд разьлічвае на кубінскія рэформы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        28.11.2016 20:09
                    
                                 
                
                
                    Гішпанскія кампаніі спадзяюцца, што пасьля сьмерці Кастра ўлады Кубы пачнуць эканамічныя рэформы.
                
                
                    
                         Грамадзяне Кубы разьвітваюцца са сваім лідарамPAP/EPA/Alejandro Ernesto
Грамадзяне Кубы разьвітваюцца са сваім лідарамPAP/EPA/Alejandro Ernesto
                     
                
                
                
               
                
                         Гішпанскія кампаніі спадзяюцца, што пасьля сьмерці Фідэля Кастра ўлады Кубы пачнуць эканамічныя рэформы, якія дапамогуць ім у працы на кубінскім рынку. Гішпанія зьяўляецца першым інвэстарам на Кубе й трэцім па ліку гандлёвым партнэрам Гаваны (пасьля Кітая й Вэнэсуэлы), паведамляе з Барсэлёны карэспандэнтка Польскага радыё.
Капіталаўкладаньні Гішпаніі на востраве – гэта амаль 45% замежных інвэстыцый на Кубе. Кампаніі з Ібэрыйскага паўвострава на Кубе зьяўляюцца ўладальнікамі гатэляў, банкаў і прадпрыемстваў харчовай прамысловасьці. У мінулым годзе ў Гаванскай міжнароднай ярмарцы-выставе ўдзел прымала 160 гішпанскіх кампаній.
Мэнаджары зь Гішпаніі зазначаюць, што эканамічная адліга на востраве пачалася ў 2014 годзе, аднак дзейнасьць замежных фірмаў надалей сустракаецца з рознага роду перашкодамі. Кубінскім рынкам, у прыватнасьці, зацікаўленыя гішпанскія транспартныя й будаўнічыя кампаніі, а таксама фірмы, якія працуюць у галіне аднаўляльных крыніц энэргіі.
вс