Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня - Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.12.2016 14:21
У Польшчы штодня ў сярэднім тры чалавекі даведаюцца аб тым, што яны інфэкаваныя ВІЧ.
Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам: адзначэньне ў ІндыіСусьветны дзень барацьбы са СНІДам: адзначэньне ў ІндыіPAP/EPA/PIYAL ADHIKARY

У Польшчы штодня ў сярэднім тры чалавекі даведаюцца аб тым, што яны інфэкаваныя вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ). Пра гэта паведамляюць польскія экспэрты ў Сусьветны дзень барацьбы са СНІДам, які адзначаецца 1 сьнежня.

Паводле апошніх зьвестак, у Польшчы жыве каля 35 тыс. ВІЧ-інфэкаваных, аднак да 70% зь іх ня ведаюць пра гэта й могуць несьвядома інфэкаваць іншых.

Кансультант у сфэры інфэкцыйных захворваньняў Анджэй Горбан кажа, што, нягледзячы на тое, што колькасьць выяўленых ВІЧ-інфэкцый у Польшчы расьце, гэты паказчык застаецца на досыць нізкім узроўні ў параўнаньні зь іншымі краінамі Эўропы. У большасьці эўрапейскіх краін ВІЧ-інфэкаваныя складаюць каля 1% папуляцыі.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра па прафіляктыцы й барацьбе са СНІДам Ганна Мажэц-Багуслаўска адзначыла, што найчасьцей чалавек заражаецца ВІЧ у выніку неабароненых палавых кантактаў. У групе павышанай рызыкі знаходзяцца мужчыны, якія мелі палавы кантакт з інфэкаванымі мужчынамі, бісэксуалы, людзі, якія ўжываюць наркотыкі іньекцыйным спосабам.

Паводле дадзеных Нацыянальнага інстытута грамадзкага здароўя – Нацыянальнага інстытута гігіены Польшчы, за апошнія 30 гадоў з моманту першага выпадку выяўленьня сындрому набытага імунадэфіцыту (СНІДу) у Польшчы выяўлена прыкладна 21 тыс. выпадкаў заражэньня ВІЧ. Зафіксавана больш за 3,4 тыс. выпадкаў захворваньняў СНІДам, 1348 інфэкаваных памерлі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт