Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве прайшла дэманстрацыя супраць ураду краіны (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.12.2016 18:56
Камітэт абароны дэмакратыі ў 35-ю гадавіну ўвядзеньня ў Польшчы ваеннага становішча правёў дэманстрацыю.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Камітэт абароны дэмакратыі (КАД) у 35-ю гадавіну ўвядзеньня ў Польшчы ваеннага становішча арганізаваў дэманстрацыю. Яна была накіраваная супраць ураду кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць» (ПіС) і самой партыі. Лідар КАД Матэвуш Кіёўскі (Mateusz Kijowsk) падчас мерапрыемства сказаў, што сёньняшняя ўлада, так як і 35 гадоў таму, «на нас нападае й забірае ў нас свабоду». Ён дадаў, што цяпер прыходзіцца бараніць сваю свабоду, правы й дэмакратыю.

Контрдэманстрацыю арганізавалі дзеячы Саюзу рэпрэсаваных падчас ваеннага становішча. Абодва мерапрыемствы прайшлі без фізычнай агрэсіі.

Восеньню 2015 года партыя ПіС прыйшла да ўлады й самастойна стварыла ўрад. Апанэнты кіруючай партыі заяўляюць пра спробы падпарадкаваньня ПіС незалежных структур і манапалізацыю дзяржавы, а таксама пра тое, што дэмакратыя ў Польшчы знаходзіцца пад пагрозай. Тады ж быў створаны Камітэт абароны дэмакратыі.

вс

PAP/Jakub
PAP/Jakub Kamiński
PAP/Jakub
PAP/Jakub Kamiński

PAP/Bartłomiej
PAP/Bartłomiej Zborowski
PAP/Bartłomiej
PAP/Bartłomiej Zborowski
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт