У Варшаве пратэсты перад Сэймам і Прэзыдэнцкім палацам
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
17.12.2016 14:01
Журналісты, акторы, апазыцыйныя парлямэнтары, жыхары сталіцы пратэстуюць на вуліцы зь пятніцы.
Пратэст Камітэту абароны дэмакратыі каля Прэзыдэнцкага палацу. Photo: PAP/Jacek Turczyk
Пікетоўцы выступаюць супраць зьмен законаў і супраць формулы працы Сэйму.
Найперш гэта пратэст супраць абмежаваньняў працы журналістаў у Сэйме, а таксама жэст салідарнасьці з часткай апазыцыі, якая з учорашняга дня застаецца на залі пасяджэньняў.
Ноччу і раніцай перад Сэймам адбыліся сутыкненьні паміж удзельнікамі акцыі і паліцыяй, калі былі зробленыя спробы ня выпусьціць з Сэйму машыны палітыкаў "Права й справядлівасьць".
У пятніцу вечарам, пасьля блякаваньня трыбуны апазыцыйнымі дэпутатамі, сьпікер перанёс пасяджэньне ў Калённую залю. Большасьць дэпутатаў ад апазыцыі засталіся ў пленарнай залі. Між тым, у Калённай зале дэпутаты ПіС прынялі папраўкі ў закон аб дзяржбюджэце на 2017 г. і закон аб пазбаўленьні прывілеяў супрацоўнікаў службаў бясьпекі ПНР.
Да гэтага часу ў залі пленарных пасяджэньняў знаходзіцца група звыш дзесяці апазыцыйных дэпутатаў. З Сэйму папрасілі сысьці журналістаў, у якіх няма пастаяннага пропуску.
яс