Моцны вецер у Польшчы: пацярпелі 2 асобы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        27.12.2016 14:27
                    
                                 
                
                
                    Непагадзь не сьціхае над усёй тэрыторыяй краіны. Парывы ветру дасягаюць 110 км на гадзіну.
                
                
                    
                         Фота: PAP/Marcin BieleckiPAP/Marcin Bielecki
Фота: PAP/Marcin BieleckiPAP/Marcin Bielecki
                     
                
                
                
               
                
                         Больш  за 1200 разоў за апошнія суткі польскія ратаўнікі выяжджалі на  ліквідацыю наступстваў моцнага ветру. Больш за ўсё ад непагадзі  пацярпела паўночна-заходняя частка краіны. Дзьве асобы атрымалі  раненьні.
Моцны вецер зрываў дахі дамоў, а зламаныя галіны дрэваў блякавалі дарогі і чыгуначныя лініі. З-за пашкоджаньня лініяў электраперадачы 100 тысячаў дамоў былі пазбаўленыя сьвятла. Ўначы парывы ветру дасягалі 110  кілямэтраў на гадзіну. Мэтэаролягі заяўляюць, што бура аслабне толькі  ўвечары ў аўторак.
IAR/ап