Усё больш мігрантаў, якія прыбываюць у Грэцыю, утрымліваюць, што яны непаўнагадовыя. Службы, якія рэгіструюць уцекачоў, не ў стане акрэсьліць іх узрост і запісваюць так, як скажуць мігранты. У выніку яны могуць разьлічваць на іншае стаўленьне, але адначасова гэта ўяўляе сабой пагрозу сапраўдным непаўнагадовым.
У Грэцыі знаходзіцца каля 2,5 тысяч непаўнагадовых мігрантаў без апекуноў. Амаль палова зь іх чакае разьмяшчэньня ў спэцыяльных цэнтрах, дзе ім запэўняць адпаведную ахову. Праходзіць акцыя пошуку сямей, якія хацелі б прыняць непаўнагадовых мігрантаў.
Функцыянэры службаў бясьпекі на Лесбас зьвяртаюць увагу, што расьце колькасьць чалавек, якія выдаюць сябе за непаўнагадовых, але насамрэч такімі не зьяўляюцца. Дзякуючы гэтаму, напрыклад, у выпадку зьдзяйсьненьня злачынства яны атрымліваюць меншыя кары. Паколькі трапляюць у месцы, дзе знаходзяцца непаўнагадовыя, то могуць быць для іх небясьпечнымі.
Праблемай таксама зьяўляецца тое, што асобы, якія апошнімі тыднямі прыбываюць на грэцкія выспы, гэта выключна эканамічныя мігранты і сярод іх усё больш афрыканцаў. Перад Калядамі на Лесбас трапілі нават мігранты з Кубы, Вэнэсуэлы, Дамініканы і Чылі.
ав