Logo Polskiego Radia
Print

Сын Усамы бін Ладэна ўнесены ў „чорны сьпіс” ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.01.2017 09:11
Верагодна Ўсама бін Ладэн плянаваў зрабіць сына сваім пераемнікам у Аль-Каідзе.
Alexas_Fotos/pixabay.com

Сын Усамы бін Ладэна апынуўся ў „чорным сьпісе” тэрарыстаў Злучаных Штатах Амэрыкі. Пасьля забіцьця былога лідара Аль-Каіды, Хамза бін Ладэн зьяўляецца галоўным прапагандыстам рух.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўнёс прозьвішча Хамзы бін Ладэна ў сьпіс людзей і арганізацый, якія падтрымліваюць тэрарызм. Гэта азначае, што грамадзяне ЗША ня могуць зь ім кантактаваць, а ўсе ягоныя банкаўскія рахункі ў ЗША будуць замарожаны.

Усама бін Ладэн быў забіты амэрыканскімі спэцназаўцамі ў 2011 годзе ў сваёй хованцы ў Пакістане. Тады былі знойдзеныя таксама лісты сына Ўсамы, які прасіў бацьку адправіць яго ў лягер падрыхтоўкі тэрарыстаў. Верагодна Ўсама плянаваў зрабіць Хамзу сваім пераемнікам.

Цягам апошніх гадоў арганізацыяй кіруе Айман аль-Завахіры. Аднак Хамза бін Ладэн неаднойчы апублікаваў свае звароты да прыхільнікаў Аль-Каіды.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт