Logo Polskiego Radia
Print

Каталікі адзначаюць сьвята Трох каралёў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.01.2017 10:44
Яны пазначаюць дзьверы сваіх дамоў, пішучы крэйдай літары К+М+Б.
Photo: pixabay.com

6 студзеня каталікі адзначаюць сьвята Трох каралёў. У Польшчы гэта свабодны ад працы дзень. Урачыстасьць Богаяўленьня лічыцца адным з найстарэйшых хрысьціянскіх сьвятаў. Згадкі пра яго сьвяткаваньне сустракаюцца ўжо ў ІІІ стагодзьдзі пад назовам Эпіфаніі.

У гэтае сьвята ўспамінаюцца тры каралі або вешчуны, якія прыбылі з розных куткоў сьвету пакланіцца нованароджанаму Езусу. У падарунку мудрацы прынесьлі маленькаму дзіцяці кадзіла – гэта дар для Бога, міру – увасабленьне чалавечай натуры Збавіцеля й золата – як дар для караля.

Падчас урачыстай імшы адбываецца пасьвячэньне золата, кадзіла й крэйды. Крэйдай вернікі пазначаюць дзьверы сваіх дамоў, пішучы на іх літары К+М+Б.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт