Logo Polskiego Radia
Print

У Бішкеку самалёт рухнуў на пасёлак, загінулі 37 чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.01.2017 08:19
Машына рухнула пры заходзе на пасадку ў аэрапорце «Манас», не дацягнуўшы 2 км да паласы.
PAP/EPA/IGOR KOVALENKO

Пілёт грузавога самалёта, які выжыў пасьля авіякатастрофы пад Бішкекам, памёр у карэце хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу. Колькасьць ахвяр узрасла да 37 чалавек. У пасёлку, на які рухнуў турэцкі самалёт, разбурана й згарэла звыш 30 дамоў.

Таксама стала вядома, што транспартны Boeing 747, які разьбіўся пры пасадцы ў раёне аэрапорту «Манас», належаў кампаніі MyCargo Airlines. У першых паведамленьнях зь месца катастрофы гаварылася аб борце кампаніі Turkish Airlines.

Паводле мэдыкаў, колькасьць загінулых можа перавысіць 40 чалавек. Зь месца трагедыі шпіталізаваныя восем пацярпелых, у тым ліку дзеці, у цяжкім стане.

Транспартны Boeing 747 выконваў рэгулярны рэйс з Ганконга ў Стамбул з пасадкай у Бішкеку. Машына рухнула на дачны пасёлак пры заходзе на пасадку ў аэрапорце «Манас», не дацягнуўшы 2 кілямэтры да ўзьлётна-пасадачнай паласы. На зямлі пачаўся пажар. Вядома, што грузавы лайнэр спрабаваў зайсьці на другі круг, але самалёт ня змог набраць вышыню. Паводле папярэдняй вэрсіі, прычынай авіякатастрофы маглі быць цяжкія ўмовы надворʼя, у тым ліку моцны туман.

вс

PAP/EPA/IGOR
PAP/EPA/IGOR KOVALENKO
PAP/EPA/IGOR
PAP/EPA/IGOR KOVALENKO

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт