Logo Polskiego Radia
Print

Найстарэйшая акторка сьвету адзначыла 102 гады (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.02.2017 10:21
Данута Шафлярска зьяўляецца найстарэйшай у сьвеце акторкай, якая надалей іграе ў тэатры й кіно.
Данута Шафлярска, 2010 год Данута Шафлярска, 2010 год PAP/Paweł Supernak

Найстарэйшая дзейсная акторка сьвету адзначыла свой 102 дзень народзінаў. Польская артыстка Данута Шафлярска (Danuta Szaflarska) нарадзілася 6 лютага 1915 году.
Данута Шафлярска зьяўляецца найстарэйшай у сьвеце акторкай, якая надалей іграе ў тэатры й кіно.

Варшаўскі тэатральны інстытут яна скончыла напярэдадні Другой сусьветнай вайны. Пасьля гэтага была накіраваная на працу ў тэатар у Вільню. Падчас вайны Данута Шафлярска іграла ў падпольных тэатрах, удзельнічала ў Варшаўскім паўстаньні, а на тэатральную сцэну і ў кіно змагла вярнуцца ў 1946 годзе. Яна зьнялася ў першым пасьляваенным польскім фільме “Дзьве гадзіны”. Пасьля былі дзясяткі роляў у тэатры й кіно, выкладаньне тэатральнага майстэрства маладым артыстам. Дарэчы, нават пасьля 100-га юбілею пані Данута працягвае выходзіць на сцэну, у тым ліку варшаўскага Нацыянальнага тэатру.

Цікава тое, то шырокую вядомасьць і папулярнасьць яна атрымала адносна нядаўна, у 2007 годзе, калі сыграла галоўную ролю ў фільме «Час паміраць» («Pora umierać») польскага рэжысэра Дароты Кэндзежаўскай (Dorota Kędzierzawska). У фільме яна сыграла ролю самотнай бабулі, якая чакае вечна занятага сына.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт