Logo Polskiego Radia
Print

Асабісты тэлефон Гітлера прадалі за $243 тысячы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.02.2017 08:27
На тэлефоне фірмы Siemens маецца гравіроўка імя Гітлера.

Асабісты тэлефон Адольфа Гітлера быў прададзены на аўкцыёне ў ЗША за 243 тысячы долараў. Пра гэта гаворыцца ў заяве аўкцыённага дому Alexander Historical Auctions.

Кошт тэлефону ацэньваўся ў межах 200-300 тысяч даляраў, у той час як стартавы кошт на яго складаў 100 тысяч даляраў.

Тэлефон Siemens c гравіроўкай імя Гітлера быў падарункам Вэрмахту. У 1945 годзе ён быў знойдзены савецкімі салдатамі ў бункеры Гітлера й затым перададзены брытанскаму афіцэру, сямʼя якога захоўвала апарат больш за 70 гадоў.

Аўкцыённы дом называе гэты лот «магчыма, самай разбуральнай» зброяй «усіх часоў, якая пазбавіла жыцьця мільёны людзей па ўсім сьвеце», паколькі менавіта праз гэты тэлефон Гітлер аддаваў свае злачынныя загады.

У Германіі падскочылі продажы Mein Kampf. За мінулы год было прададзена каля 85 тысяч асобнікаў кнігі Адольфа Гітлера. Выдавец рыхтуе ўжо шосты наклад кнігі.

корреспондент/вс

фота: PAP/EPA/ALEDXANDER HISTORICAL AUCTIONS/HANDOUT

/

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт