Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт падпісаў закон, які абараняе малы бізнэс

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.02.2017 14:48
Прэзыдэнт спадзяецца, што з дапамогай гэтага рэгуляваньня павысіцца якасьць заканадаўчай базы ў Польшчы.
Photo: PAP/Jacek Turczyk

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда зацьвердзіў прынятыя парлямэнтам папраўкі ў Закон аб свабодзе эканамічнай дзейнасьці. Аўтарам гэтай заканадаўчай ініцыятывы зьяўляецца кіраўнік дзяржавы. Пасьля ўступленьня закону ў сілу адпаведныя дзяржорганы будуць назіраць за ўплывам новых правіл на малыя й сярэднія прадпрыемствы.

Падчас цырымоніі падпісаньня закону прэзыдэнт Анджэй Дуда сказаў, што папраўкі былі падрыхтаваныя па ініцыятыве саміх прадпрымальнікаў, якія скардзіліся на несправядлівы падыход у параўнаньні з буйнымі карпарацыямі.

Прэзыдэнт спадзяецца, што з дапамогай гэтага рэгуляваньня павысіцца якасьць заканадаўчай базы ў Польшчы.

Анджэй Дуда нагадаў, што прыватны бізнэс прыносіць палову ВУП Польшчы й працаўладкоўвае 70% працаздольнага насельніцтва краіны.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт