Logo Polskiego Radia
Print

Эстонскія аўтобусныя лініі пакідаюць польскі рынак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.03.2017 08:19
Lux Express скарачае спалучэньні. Кампанія будзе абслугоўваць выключна маршрут з Варшавы ў краіны Балтыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Два гады доўжылася прыгода эстонскага аўтобуснага перавозчыка на польскім рынку. З 1 красавіка 2017 году кампанія Lux Express ня будзе ўжо вазіць пасажыраў з Варшавы й Кракава ў Прагу, Будапэшт, Вену, Браціславу або Брно. Эстонцы пакідаюць спалучэньні з Варшавы ў такія гарады, як Вільня, Коўна, Рыга й Талін. Рэйсы па маршруце Варшава - Коўна – Вільня будуць адбывацца 4 разы на дзень.

„У цяперашні час мы заўважылі, што рынак у краінах Балтыі, які дынамічна разьвіваецца, дае нам найбольшы патэнцыял для разьвіцьця, тым больш, што мы ўжо маем там моцную пазыцыю”, - так прадстаўнікі Lux Express тлумачаць зьмену стратэгіі разьвіцьця кампаніі.

Кампанія Lux Express пачала дзейнічаць у Польшчы ў сакавіку 2015 году, адкрываючы маршрут Варшава-Кракаў. Затым ейныя аўтобусы пачалі наведваць Жэшаў, Кельцы, Тарнаў, Яслa. Аднак у верасьні 2016 году эстонцы ліквідавалі апошні маршрут па Польшчы. На пачатку лютага 2017 году быў ліквідаваны маршрут Бэрлін - Вільня. Уваходзячы на польскі рынак, Lux Express плянаваў стаць канкурэнтам кампаніі PolskiBus.

bp.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт