Logo Polskiego Radia
Print

Прынц Уільям і прынцэса Кейт наведаюць Польшчу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.03.2017 16:15
Прэс-служба Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы: Дакладная дата візыту пакуль невядомая.
Photo:Brian Gratwicke - Will and Kate arriving Parliament square Uploaded by Skeezix1000/en.wikipedia.org/CC BY 2.0

У ліпені Польшчу наведаюць прынц Уільям і прынцэса Кейт. Афіцыйная інфармацыя па гэтай справе зьявілася ў Твітэры польскай амбасады ў Вялікабрытаніі й Кэнсінгтонскага палаца – рэзыдэнцыі прынца.

Менавіта Кэнсінгтонскі палац паведамляе, што прынц Уільям і прынцэса Кейт у ліпені наведаюць з афіцыйнымі візытамі Польшчу й Нямеччыну.

Паводле польскай амбасады ў Вялікабрытаніі, плянаваны візыт зьяўляецца доказам цесных польска-брытанскіх адносінаў.

„Дакладная дата візыту пакуль невядомая, дэталі вызначаюцца й будуць абвешчаныя ў бліжэйшым часе”, - сказаў дырэктар прэс-службы Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Марэк Магероўскі (Marek Magierowski).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт