Logo Polskiego Radia
Print

Лягер абаронцаў Курапатаў будзе зьняты 6 сакавіка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.03.2017 09:58
Пра гэта на мітынгу 3 сакавіка паведаміў адзін з лідараў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч.
Пратэст на будоўлі каля Курапат.Пратэст на будоўлі каля Курапат.профіль З.Дашкевіча на Фэйсбуку

Лягер абаронцаў Курапатаў будзе зьняты 6 сакавіка
Намётавы лягер на месцы будаўніцтва бізнэс-цэнтра ля Курапатаў будзе зьняты ў панядзелак, 6 сакавіка.
Пра гэта на мітынгу 3 сакавіка паведаміў адзін з лідараў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч. Пры гэтым ён адзначыў, што лягер будзе згорнуты, калі абаронцы Курапатаў убачаць, што дэмантаж будпляцоўкі працягваецца. Калі гэтага не адбудзецца, актывісты па-ранейшаму будуць дзяжурыць у лягеры, заявіў ён.
Пра тое, што працы па будаўніцтве бізнэс-цэнтра будуць спыненыя, стала вядома 2 сакавіка пасьля сустрэчы Зьмітра Дашкевіча з акцыянэрам ТАА «Белреконструкция» Ігарам Анішчанкам і дырэктарам кампаніі Сяргеем Несьцеравым.
Удзельнікі мітынгу – каля 300 чалавек – аднагалосна прынялі зварот да Генэральнай пракуратуры, Міністэрства культуры і Менгарвыканкаму.
У звароце адзначаецца, што «народны мэмарыял Курапаты зьяўляецца нацыянальнай сьвятыняй, якую стварыў беларускі народ згодна з нацыянальнымі культурнымі традыцыямі, хрысьціянскімі духоўнымі каштоўнасьцямі без усялякай дзяржаўнай падтрымкі».
Мітынгоўцы патрабавалі «адмяніць вынікі незаконнага аўкцыёну па выдзяленьні ўчастка ў ахоўнай зоне Курапатаў пад будаўніцтва бізнэс-цэнтра, праведзенага ў чэрвені 2013 года«; забараніць будаўніцтва бізнэс-цэнтра і іншых абʼектаў на гэтым месцы; аднавіць ахоўныя зоны Курапатаў згодна з праектам, зацьверджаным Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай радай па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры ад 20 мая 2003 года.
Удзельнікі мітынгу таксама запатрабавалі добраўпарадкаваць тэрыторыю каля дамоў №№ 49 і 53 па вуліцы Мірашнічэнка, дзе цяпер разьмешчаная будпляцоўка, высадзіць дрэвы замест сьпілаваных, аднавіць дзіцячую пляцоўку, адрамантаваць дарогу ад дыспэтчарскай станцыі «Зялёны луг-6» да дома № 49, а таксама зрабіць тратуары ўздоўж дарогі.
У звароце таксама ўтрымліваецца патрабаваньне «спыніць практыку выдзяленьня зямлі пад будаўніцтва там, дзе гэта пагражае захаваньню гісторыка-культурнай спадчыны і выклікае грамадзкі пратэст».

Намётавы лягер на месцы будаўніцтва бізнэс-цэнтра ля Курапатаў будзе зьняты ў панядзелак, 6 сакавіка. Пра гэта на мітынгу 3 сакавіка паведаміў адзін з лідараў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч.

Пры гэтым ён адзначыў, што лягер будзе згорнуты, калі абаронцы Курапатаў убачаць, што дэмантаж будпляцоўкі працягваецца. Калі гэтага не адбудзецца, актывісты па-ранейшаму будуць дзяжурыць у лягеры, заявіў ён.

Пра тое, што працы па будаўніцтве бізнэс-цэнтра будуць спыненыя, стала вядома 2 сакавіка пасьля сустрэчы Зьмітра Дашкевіча з акцыянэрам ТАА «Белреконструкция» Ігарам Анішчанкам і дырэктарам кампаніі Сяргеем Несьцеравым.

Удзельнікі мітынгу – каля 300 чалавек – аднагалосна прынялі зварот да Генэральнай пракуратуры, Міністэрства культуры і Менгарвыканкаму.У звароце адзначаецца, што «народны мэмарыял Курапаты зьяўляецца нацыянальнай сьвятыняй, якую стварыў беларускі народ згодна з нацыянальнымі культурнымі традыцыямі, хрысьціянскімі духоўнымі каштоўнасьцямі без усялякай дзяржаўнай падтрымкі».

Мітынгоўцы патрабавалі «адмяніць вынікі незаконнага аўкцыёну па выдзяленьні ўчастка ў ахоўнай зоне Курапатаў пад будаўніцтва бізнэс-цэнтра, праведзенага ў чэрвені 2013 года»; забараніць будаўніцтва бізнэс-цэнтра і іншых абʼектаў на гэтым месцы; аднавіць ахоўныя зоны Курапатаў згодна з праектам, зацьверджаным Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай радай па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры ад 20 мая 2003 года.

Удзельнікі мітынгу таксама запатрабавалі добраўпарадкаваць тэрыторыю каля дамоў №№ 49 і 53 па вуліцы Мірашнічэнка, дзе цяпер разьмешчаная будпляцоўка, высадзіць дрэвы замест сьпілаваных, аднавіць дзіцячую пляцоўку, адрамантаваць дарогу ад дыспэтчарскай станцыі «Зялёны луг-6» да дома № 49, а таксама зрабіць тратуары ўздоўж дарогі.

У звароце таксама ўтрымліваецца патрабаваньне «спыніць практыку выдзяленьня зямлі пад будаўніцтва там, дзе гэта пагражае захаваньню гісторыка-культурнай спадчыны і выклікае грамадзкі пратэст».

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт