Алесь Лагвінец пакінуў шэрагі руху «За Свабоду»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        08.03.2017 07:41
                    
                                 
                
                
                    Палітык і грамадзкі актывіст камэнтаваць прычыны выхаду з арганізацыі ня хоча.
                
                
                    
                         facebook.com/profil Aleś Łahviniec
facebook.com/profil Aleś Łahviniec
                     
                
                
                
               
                
                         Як паведаміў Лагвінец БелаПАН, адпаведную заяву ён напісаў 3 сакавіка, але камэнтаваць прычыны выхаду з арганізацыі ня хоча.
Лагвінец сказаў, што плянуе займацца тым жа, чым і раней, але «з большай эфэктыўнасьцю: адукацыяй, дапамогай людзям, рашэньнем мясцовых праблем, працай з моладзьдзю«.
На пытаньне аб тым, ці плянуе ён уступаць у нейкую іншую арганізацыю, Лагвінец паведаміў, што «праінфармуе пра гэта пазьней».
16 кастрычніка 2016 года Лагвінец разам зь цяперашнім старшынёй Юрыем Губарэвічем вылучаўся на пасаду кіраўніка руху «За Свабоду», аднак па выніках тайнага галасаваньня прайграў.
Губарэвіч зьмяніў 69-гадовага Аляксандра Мілінкевіча, які кіраваў арганізацыяй з моманту яе заснаваньня ў 2007 годзе.
Лагвінцу прапаноўвалася заняць пасаду першага намесьніка старшыні руху, аднак ён адмовіўся, пагадзіўшыся ўвайсьці ў раду арганізацыі і, як ён заяўляў раней, заняцца праблемамі менскай гарадзкой арганізацыі.
navin.by/яс