У Польшчы хутка адчыніцца Музэй Другой сусьветнай вайны (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
11.03.2017 17:48
Сэрцам музэя павінная стаць інтэрактыўная выстава на глыбіні 14 мэтраў.
Фота: Roman Jocher/muzeum1939.plRoman Jocher/muzeum1939.pl
Музэй Другой сусьветнай вайны адчыніцца 23 сакавіка ў польскім Гданьску. Яго будова заняла 4 гады. Сэрцам музэя павінная стаць інтэрактыўная выстава ў падземнай частцы сучаснага будынку.
Экспазыцыя знаходзіцца на глыбіні 14 мэтраў і зойме плошчу ў 5 тысячаў квадратных мэтраў. Яна складаецца з больш як 2,5 тысячаў экспанатаў. Гэта артэфакты часоў вайны, а таксама 250 мультымэдыяльных прыладаў, дзякуючы якім можна будзе ўбачыць архіўныя фільмы, фатаграфіі, паслухаць інтэрвію з удзельнікамі падзеяў, атрымаць дадатковую інфармацыю.
Фота: Roman Jocher/muzeum1939.pl
Музэй прыстасаваны і для ўспрыманьня дзяцей. У падземнай часты музэя знаходзіцца экспазыцыя пад назва «падарожжа ў часе». Яна складаецца з трох пакояў. Кожны зь іх прадстаўляе жыцьцё варшаўскай сям’і ў трох розных момантах вайны.
Фота: Roman Jocher/muzeum1939.pl
Згодна з задумкай аўтараў, экспазыцыя павінная прадставіць цэласны вобраз ІІ сусьветнай вайны, яе палітычныя наступствы і наступствы для звычайных палякаў і прадстаўнікоў іншых народаў.
PAP/ап