Logo Polskiego Radia
Print

Vis - легендарны польскі пісталет (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.03.2017 07:11
  • Vis.mp3
Гісторыя стварэньня адной з найлепшых распрацовак польскага ВПК.
commons.wikimedia.org/Askild Antonsen/CC BY-SA 2.0

Сёньня ў гістарычнай рубрыцы раскажам пра легендарную польскую зброю, якая была распрацаваная ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя й выкарыстоўвалася цягам дзесяцігодзьдзяў. Спэцыялісты гавораць, што гэта адна з найлепшых польскіх распрацовак у галіне ВПК.

8 лютага 1932 году быў зарэгістраваны патэнт на пісталет Vis, які лічыцца адным з найлепшых польскіх пісталетаў у гісторыі. Vis – гэта праект двух польскіх інжынэраў: Пятра Вільнеўчыца (Piotr Wilniewczyc) й Яна Скшыпіньскага (Jan Skrzypiński). У якасьці ўзору палякі ўзялі легендарны амэрыканскі пісталет Colt M1911. Патрон пад пісталет меў калібр 9 мм – гэта быў так званы ўнітарны патрон Парабэлум.

youtube.com/screen
youtube.com/screen

Першапачаткова зброя насіла назву WiS ад першых літар прозьвішчаў канструктараў. Аднак празь нейкі час Дэпартамэнт узбраеньня Міністэрства вайсковых справаў выдаў рэкамэндацыю зьмяніць назву пісталета на Vis, што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае «сіла».
Да вайны Польшча выпусьціла 49 тыс. 400 пісталетаў. Яны паступалі ў Войска Польскае ў якасьці табэльнай зброі афіцэраў.

youtube.com/screen
youtube.com/screen

Тыдзень таму мы распавядалі пра Цэнтральны індустрыяльны рэгіён, які стваралі ўлады міжваеннай Польшчы з мэтай разьвіцьця прамысловасьці, у тым ліку ВПК. Менавіта ў згаданым рэгіёне была сканцэнтраваная вытворчасьць зброі, там таксама выпускалі пісталет Vis. Расказвае гісторык, інжынэр Ежы Ясюк (Jerzy Jasiuk).

Е.Ясюк: Улады Польшчы стварылі рэгіён між іншым таму, каб там пабудаваць ваенныя заводы, пабудаваць як мага далей ад межаў. І ім гэта ўдалося.
Пісталеты Vis былі ня толькі папулярнай, але й надзейнай зброяй. Да вайны іх выпускалі на зброевым заводзе ў горадзе Радам. У 1939 годзе, калі немцы напалі на Польшчу, ім удалося атрымаць дакумэнтацыю пісталета й яны пачалі яго выпускаць для Вэрмахту ды іншых фармаваньняў.

Гэты факт сьведчыць пра тое, што польскі пісталет быў сапраўды выдатнай зброяй. Агулам у вайну немцы выпусьцілі 300 тыс. пісталетаў Vis пад назвай Pistole 35. Аднак калі іх вытворчасьць была перанесеная ў Аўстрыю на завод Steyr, якасьць зброі значна ўпала.

youtube.com/screen
youtube.com/screen

Польскія афіцэры атрымлівалі пісталеты разам са скураной кабурой. Дарэчы, цікавы гістарычны факт: афіцэр насіў кабуру на рэмені на правым боку, амаль што на бядры. Выключэньнем была 10-я кавалерыйская брыгада, афіцэры якой насілі кабуры ў гэтак званым нямецкім стылі, гэта значыць на леваму боку сьпераду. У кабуры было месца на два запасныя магазіны ды на шомпал для чысткі зброі. Калі немцы пачалі выпускаць пісталеты Vis пад назвай Pistole 35, то яны пад іх стварылі свае кабуры.

Валеры Саўко

слухайце гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт