Logo Polskiego Radia
Print

Т. Севярынец аштрафаваная на 1150 рублёў за ўдзел у «Маршы недармаедаў»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.03.2017 10:16
Актывістка заявіла, што сума штрафу складае амаль чатыры яе пэнсіі.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Тацьцяна Севярынец аштрафаваная на 1150 рублёў за ўдзел у «Маршы недармаедаў» у Віцебску. Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 21 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненьні да рэгіянальнага каардынатара аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Тацьцяны Севярынец. Яе абвінавачвалі ў парушэньні парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 КаАП). Севярынец атрымала штраф у памеры 50 базавых велічынь (1150 рублёў).

Тацьцяна Севярынец заявіла, што сума штрафу складае амаль чатыры яе пэнсіі.

Справу разглядала судзьдзя Алеся Жарыкава. Нагадаем, пратакол на Тацьцяну Севярынец склалі 26 лютага – жанчыну затрымалі неўзабаве пасьля «Марша недармаедаў» на выхадзе з крамы недалёка ад яе хаты. Па розных ацэнках, у той дзень у цэнтар Віцебска выйшлі ад 1,5 да 2 тысяч чалавек, якія выступаюць супраць падатку на дармаедзтва. Удзельнікі несанкцыянаванай акцыі сабраліся на плошчы Перамогі, а потым прайшлі калёнай праз увесь горад да плошчы Леніна. Гэта быў першы настолькі маштабны пратэст у Віцебску ў гісторыі сувэрэннай Беларусі.

Таксама сёньня вынесьлі рашэньне ў дачыненьні да яшчэ аднаго затрыманага пасьля акцыі 26 лютага – 19-гадовага Кірыла Татарэвіча. Маладога чалавека абвінавацілі па артыкуле 23.34 КаАП і прызначылі штраф у памеры 30 базавых велічыняў (690 рублёў).

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт