У Польшчы сёньня страйкуюць настаўнікі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.03.2017 12:28
Пэдагогі пратэстуюць супраць рэформы сыстэмы адукацыі.
Прэс-канфэрэнцыя Саюзу польскіх настаўнікаў у справе страйку.PAP/Jakub Kamiński
Арганізатар акцыі Саюз польскіх настаўнікаў (Związek Nauczycielstwa Polskiego) паведамляе, што страйкуе каля 45% школ у краіне.
У адной з варшаўскіх гімназій страйкуюць амаль усе пэдагогі. Настаўніца польскай мовы Юстына Макшыньска патлумачыла, што настаўнікі ня хочуць згубіць дасягненьні гімназіі.
Ю.Макшыньска: Цяпер на працы я адчуваю сябе вельмі добра. У мяне зь гімназістамі добры кантакт. Разам з вучнямі мы прымаем удзел у шматлікіх мерапрыемствах. Добрыя вынікі нашай працы бачныя цяпер, пасьля звыш дзесятка гадоў пасьля апошняй рэформы. У настаўнікаў паўстае такое ўражаньне, што цяпер нам гэта хочуць зьнішчыць і прыдзецца ўсё выпрацоўваць нанава.
Саюз польскіх настаўнікаў патрабуе павышэньня заработнай платы на 10 працэнтаў, гарантыяў захаваньня працоўных месцаў і нязьменных умоваў працы да 2022.
Страйк працягнецца да 15.30 польскага часу. Калі дзеці прыдуць у школу, дырэктар мае абавязак гарантаваць ім апеку.
яс