Logo Polskiego Radia
Print

Польшча купляе самалёты для VIP-пэрсонаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2017 12:14
Кошт кантракт складае каля двух мільярдаў злотых.
Saga Airlines Boeing 737-800Saga Airlines Boeing 737-800Photo:scott wright - originally posted to Flickr as tc-sgh/pl.wikipedia.org/CC BY 2.0

Польшча купляе самалёты для VIP-пэрсонаў
Кошт кантракт складае каля двух мільярдаў злотых.
Міністэрства нацыянальнай абароны заключыла дамову на пастаўку трох гэтак званых сярэдніх пасажырскіх самалётаў, якімі будуць падарожнічаць польскія VIP-пэрсоны. Гэтая самалёты Boeing B737 / 800NG.
Віцэ-кіраўнік міністэрства Барташ Каўнацкі (Bartosz Kownacki) паведаміў, што перамовы па гэтай справе працягваліся дзевяць месяцаў. Ён запэўніў, што заключаная дамова больш карысная, чым тая, якую ўдзельнікі тэндэру прапанавалі ў ходзе тэндэру ў сакавіку. Паводле віцэ-міністра, гэта сьведчыць пра тое, што абодва бакі на працягу апошніх двух тыдняў выканалі велізарную працу.
Кошт кантракт складае каля двух мільярдаў злотых. Паводле дамовы, Польшча атрымае два новыя й адзін ужываны самалёт. Ужываная машына будзе дастаўлена ў Польшчу ў лістападзе бягучага году, а дзьве новыя - восеньню 2020 году.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт